Ражанец Валентина Витальевна
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по правам человека, национальным отношениям и средствам массовой информации
Профессионализм. Ответственность. Справедливость.

Ражанец Валентина Витальевна
Главная Новости

Новости

Выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра павіншавалі з надыходзячым Днём ведаў

27 08/2020
Выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра павіншавалі з надыходзячым Днём ведаў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец і старшыня Слуцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Ірына Уладзіміраўна Пятровіч наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр у Слуцку. Сустракалі гасцей выхаванцы цэнтра. Прыгажуня Сафійка сёлета пойдзе ў першы клас. Дзяўчынка з нецярпеннем чакае 1 верасня. Дзевяцікласнік Яўгеній (ён самы старэйшы ў цэнтры) і сямікласнік Мікіта – браты,  хутчэй хочуць сустрэцца з сябрамі. Падчас вучобы ў школе Яўгенію больш падабаецца фізкультура, музыка, працоўнае навучанне, а вось Мікіту захапляюць матэматыка, гісторыя.Да выхаванцаў цэнтра госці прыехалі з падарункамі – школьнымі прыладамі і салодкасцямі. Валянціна Вітальеўна і Ірына Уладзіміраўна павіншавалі дзяцей з надыходзячым Днём ведаў, пагутарылі на розныя тэмы. 

Ірына КАВАЛЕНКА, "Слуцки край".
Новости по теме: Работа в округе
Все новости