Ражанец Валентина Витальевна
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по правам человека, национальным отношениям и средствам массовой информации
Профессионализм. Ответственность. Справедливость.

Ражанец Валентина Витальевна
Главная Новости

Новости

 У Слуцку адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

03 07/2021
У мерапрыемствах прынялі ўдзел старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Янчэўскі, яго намеснікі, старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Аўсяннікава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Ражанец, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, моладзь.

- 3 ліпеня - вялікая дата для кожнага з нас - гэта Дзень вызвалення сталіцы нашай Радзімы ад акупантаў, Дзень памяці аб гераічнай Перамозе і працоўным подзвігу народа. Гэта Дзень яднання людзей у імя працвітання роднай краіны, – адзначыў Андрэй Янчэўскі. - Наша Перамога кавалася на перадавой і ў тыле, здабывалася ў партызанскіх атрадах і ў падполлі, яе набліжалі мужнасць і доблесць мільёнаў байцоў і мірных жыхароў. Цэлае пакаленне беларусаў перажыло невыносныя пакуты, пазбаўлення і страты, працавала на мяжы чалавечых сіл дзеля свабоды Айчыны. Паважаныя жыхары і госці Слуцкага раёна! Віншую вас са светлым святам народнай згоды і ратнага подзвігу - Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Жадаю вам поспехаў у працы на карысць Айчыны, шчасця, здароўя і дабрабыту! Мірнага неба і трывалай, як любоў да роднай зямлі, веры ў заўтрашні дзень! Са святам!

Сёння на гэтым святым месцы мы схіляем галовы перад памяццю загінулых, перад тымі, хто паказаў нам прыклад сапраўднай мужнасці, патрыятызму і стойкасці. Як не задумацца тут і цяпер пра сілу волі і яднанне людзей, упэўненых у правільнасці сваёй справы, якія добра ведаюць, у імя чаго яны змагаюцца і за што паміраюць.

 Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых, да брацкіх магіл усклалі кветкі.

Таксама ўсклалі кветкі да памятных знакаў ахвярам Слуцкага гета, воінам-вызваліцелям, воінам-інтэрнацыяналістам, помніка Г.К.Жукаву.

Удзельнікі мітынгу пад гукі ваеннага аркестра прайшлі па вуліцах 14 Партызан і Леніна ў Слуцку. Каля гарадскога Дома культуры адбыўся святочны канцэрт. 

Працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, госці свята наведвалі экспазіцыі, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай...  

Завяршыўся святочны дзень акцыяй "Спяваем гімн разам" і феерверкам. 

Все новости