Ражанец Валентина Витальевна
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по правам человека, национальным отношениям и средствам массовой информации
Профессионализм. Ответственность. Справедливость.

Ражанец Валентина Витальевна
Главная Новости

Новости

У рамках Усебеларускай акцыі "Мы – грамадзяне Беларусі!" 13 сакавіка ў Слуцку ўручылі пашпарты лепшым прадстаўнікам навучэнцкай моладзі раёна

13 03/2020
Мерапрыемства прайшло ва ўрачыстай зале аддзела ЗАГС. Віншавалі са значнай падзеяй у жыцці і ўручалі юным грамадзянам Рэспублікі Беларусь пашпарты  старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч  Янчэўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец, першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Барысевіч. 
Разам з галоўным дакументам маладыя людзі атрымалі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, кнігу "Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь", вокладку для пашпарта.
Падзея важная ў жыцці не толькі для юных грамадзян, але і для іх бацькоў, якія з гонарам назіралі за сваімі дзецьмі.

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі прадстаўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, упраўлення па адукацыі, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Слуцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў. 

Навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў падарылі прыгожы міні-канцэрт. 

"Слуцкі край".

Все новости
(8-01795) 7-56-09

Помощники депутата

Беликова Жанна Викторовна
Слуцкий районный исполнительный комитет, г. Слуцк, ул. Ленина, 189, к. №111
(8 01795) 7-56-09