Ражанец Валентина Витальевна
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по правам человека, национальным отношениям и средствам массовой информации
Профессионализм. Ответственность. Справедливость.

Ражанец Валентина Витальевна
Главная Новости

Новости

У раённым мерапрыемстве па падвядзенні вынікаў работы народнагаспадарчага комплексу раёна за 2019 год прыняла ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па  правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Валянціна Ражанец

21 02/2020
Старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі падчас выступлення спыніўся на  выніках работы асноўных сфер раёна, калектываў, падкрэсліў, што забяспечана станоўчая дынаміка развіцця нашага рэгіёну, дзякаваў случчанам за добрую працу.
 
Намеснік старшыні Мінаблвыканкама Мікалай Міхайлавіч Рагашчук адзначыў, што Случчына займае ў вобласці лідзіруючыя пазіцыі па многіх паказчыках, жадаў случчанам плёну ў далейшай дзейнасці, новых дасягненняў.

Са словамі віншаванняў да працаўнікоў звярнулася дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец. Яна адзначыла працавітасць і прафесіяналізм случчан, важнасць пераемнасці працоўных традыцый, падзякавала за адданасць справе і пажадала ўсім  міру і дабрабыту. Падзяка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аб'яўлена дырэктару Слуцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Сяргею Мікалаевічу Шыловічу, прадстаўнікам розных сфер дзейнасці дэпутат уручыла каштоўныя падарункі.

Лепшыя работнікі, прадстаўнікі грамадскага самакіравання раёна ўзнагароджаны граматамі, падзякамі, падзячнымі пісьмамі: Мінаблвыканкама, Слуцкага райвыканкама, Слуцкага раённага Савета дэпутатаў, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Урачыстасць была аздоблена цудоўным канцэртам, а таксама экспазіцыямі  прадпрыемстваў раёна.




Все новости
(8-01795) 7-56-09

Помощники депутата

Беликова Жанна Викторовна
Слуцкий районный исполнительный комитет, г. Слуцк, ул. Ленина, 189, к. №111
(8 01795) 7-56-09