Ражанец Валентина Витальевна
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по правам человека, национальным отношениям и средствам массовой информации
Профессионализм. Ответственность. Справедливость.

Ражанец Валентина Витальевна
Главная Новости

Новости

Сказана – зроблена! І за такі дзелавы падыход вялікая ўдзячнасць кіраўніцтву ААТ "Аграфірма "Лучнікі"!   

16 06/2020
Напярэдадні Дня абароны дзяцей В.В. Ражанец наведвала яслі-сад вёскі Сярагі, уручала падарункі ўстанове. 
– Вельмі хочацца добраўпарадкаваць тэрыторыю, падладзіць пясочніцу, падрамантаваць фундамент, пляцоўку заасфальтаваць, зрабіць тэрасу, – гаварыла загадчыца дзіцячай установы Алена Міхайлаўна Яшчэня.

Падчас работы ў акрузе Валянціна Вітальеўна звярнулася да дырэктара ААТ "Аграфірма "Лучнікі" Васілія Пятровіча Статкевіча, разам з якім 16 чэрвеня наведалі садок.
Зразумела, маштабныя работы патрабуюць вялікага фінансавання і ў адзін момант іх не правядзеш. Ды і сродкаў на гэта ў сельгасарганізацыі няма. Аднак у пасільнай дапамозе ўстанове, дзе выхоўваюцца дзеткі працаўнікоў, кіраўніцтва не адмовіла. Літаральна праз некалькі гадзін пасля сустрэчы даставілі на пляцоўку пясок і цэмент. А на наступны дзень малечам падладзілі пясочніцу: вырабілі і ўстанавілі накрыўку, якая будзе "ахоўваць" гульнёвае месца ад знешніх уздзеянняў.

– Прыемна чуць словы ўдзячнасці, ды і настрой зусім іншы, калі сумеснымі намаганнямі ўдаецца дапамагчы вырашыць тое ці іншае пытанне, – гаворыць дэпутат. – А кіраўніцтву ААТ "Аграфірма "Лучнікі" вялікі дзякуй за аператыўнае рэагаванне на просьбу аб садзейнічанні яслям-саду.   
Новости по теме: Работа в округе
Все новости