Ражанец Валентина Витальевна
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по правам человека, национальным отношениям и средствам массовой информации
Профессионализм. Ответственность. Справедливость.

Ражанец Валентина Витальевна
Главная Новости

Новости

Шчыра віншую з Днём Вялікай Перамогі!

06 05/2020
Шаноўныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, дарагія жыхары Случчыны!

9 мая мы адзначаем святы і светлы Дзень – 75-годдзе Вялікай Перамогі. Памяць пра яе ніколі не згасне і будзе важнейшым маральным арыенцірам для беларусаў і іншых народаў свету. Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне застаецца прыкладам мужнасці і гераізму, адвагі і гонару. Мы бязмерна ўдзячны вам, шаноўныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, партызаны і падпольшчыкі, працаўнікі тылу і ўсе, хто з годнасцю пераадолеў ваенныя выпрабаванні, самааддана адраджаў мірнае жыццё, аднаўляў гарады і вёскі. 

Прыпынімся на хвіліну сярод кіпучай вясны, віруючага жыцця і ўзгадаем загінулых, схілім галовы ў знак бясконцай журбы і велізарнай удзячнасці. І падорым цяпло нашых сэрцаў, усе даброты свету ветэранам, якія зараз у страі. Ведаем, дарагія, як балюча было губляць аднапалчан, страчваць родных і блізкіх, захапляемся вашымі стойкасцю і мужнасцю, уменнем адолець нягоды, святой верай у перамогу над лютым ворагам. Наш агульны абавязак – прадухіліць пагрозы і не дапусціць падобных трагедый, зберагчы вашы здабыткі ў імя міру і будучыні, у імя шчасця новых пакаленняў.

Дарагія случчане! Віншую вас з Днём Вялікай Перамогі і шчыра жадаю, каб заўсёды мірным было неба над нашай любімай краінай, кожны новы дзень прыносіў добрыя весткі, шчасце і ўсмешкі, каб згода і каханне панавалі ў вашых сем’ях, моцнага ўсім здароўя, радасных падзей, дабрабыту і доўгага шчаслівага жыцця.
Са святам! З Днём Вялікай Перамогі!

З глыбокай павагай, 
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Ражанец.

Все новости
(8-01795) 7-56-09

Помощники депутата

Беликова Жанна Викторовна
Слуцкий районный исполнительный комитет, г. Слуцк, ул. Ленина, 189, к. №111
(8 01795) 7-56-09