Ражанец Валентина Витальевна
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по правам человека, национальным отношениям и средствам массовой информации
Профессионализм. Ответственность. Справедливость.

Ражанец Валентина Витальевна
Главная Новости

Новости

Сардэчна віншую з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

29 06/2017
Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, дарагія жыхары і госці Случчыны!
Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі)! Гэты дзень вызначальны для нашага народа тым, што супадае са слаўнай датай вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў. Мы з асаблівай удзячнасцю ўшаноўваем подзвігі старэйшых пакаленняў, якія далі нам запавет зберагчы свабоду і незалежнасць роднай Беларусі.
Мы адзначаем адзінае вялікае нацыянальнае свята, аддаём даніну шчырай павагі тым, хто адважна змагаўся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у партызанскіх атрадах, працаваў у тыле, аднаўляў разбураную Беларусь.
Нізкі паклон вам, ветэраны!
Вялікі дзякуй за тое, што вы пераадолелі нягоды самай страшнай вайны мінулага стагоддзя, падарылі нам магчымасць мірна жыць на свабоднай зямлі.
Светлая памяць тым, хто аддаў свае жыцці ў імя адзінай нязгаснай зоркі - Радзімы.
Зараз наша маладая суверэнная дзяржава дынамічна развіваецца, яе будучыня залежыць ад нашай выніковай дзейнасці, навуковых і творчых дасягненняў. Разам мы павінны зрабіць усё, каб Беларусь заўсёды была нашым годным, надзейным, бяспечным домам.
Дарагія случчане! Жадаю вам, вашым сем’ям здароўя і дабрабыту, мірных і шчаслівых дзён, няхай вашы поспехі праслаўляюць Случчыну, а ў кожным доме ўладараць цеплыня, сардэчнасць і ўзаемаразуменне. Са святам!

З глыбокай павагай,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
Нацыянальнашга сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Ражанец

Все новости