Ражанец Валентина Витальевна
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по правам человека, национальным отношениям и средствам массовой информации
Профессионализм. Ответственность. Справедливость.

Ражанец Валентина Витальевна
Главная Новости

Новости

Са святам! З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

01 07/2021
Шчыра віншую з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі)! 
Гэта свята непарыўна звязана з адной з важнейшых падзей айчыннай гісторыі – вызваленнем ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дата 3 ліпеня ўвайшла ў летапіс яркай старонкай гераічнай доблесці франтавікоў, працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, усіх, хто набліжаў гэты светлы дзень.
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Мы ганарымся вамі і ніколі не забудзем ваш подзвіг, вы перадалі нашчадкам лепшыя традыцыі  і вывераныя часам каштоўнасці.
Няхай ніколі не перарываецца еднасць пакаленняў, заўсёды захоўваюцца свяшчэнная памяць, духоўная спадчына і спакойнае мірнае жыццё на нашай зямлі. 
Заўтрашні дзень, лёс краіны – у руках нашай таленавітай, мэтанакіраванай моладзі. Няхай вам, шаноўныя, заўсёды спадарожнічае ўдача ва ўсіх добрых справах, невычэрпнай крыніцай натхнення будзе любоў да сваёй Радзімы.
Вялікі дзякуй вам, цяперашнія працаўнікі, вы робіце ўсё магчымае дзеля росквіту роднай Слуцкай зямлі і Беларусі. 
Паважаныя случчане! Ад усёй душы жадаю ўсім міру, згоды, здароўя, шчаслівых падзей, няхай кожны дзень будзе напоўнены дабром і цеплынёй, прыносіць радасць, задавальненне, новыя поспехі і дасягненні.
Са святам! 

З глыбокай павагай, 
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.В. Ражанец.

Все новости