Ражанец Валентина Витальевна
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по правам человека, национальным отношениям и средствам массовой информации
Профессионализм. Ответственность. Справедливость.

Ражанец Валентина Витальевна
Главная Новости

Новости

Работа ў акрузе

27 02/2017
Падчас работы ў акрузе ў лютым 2017 года  В.В. Ражанец прыняла ўдзел у «прамой лініі» старшыні райвыканкама, на сустрэчы з кіраўніцтвам ДЛГУ «Слуцкі лясгас» і прадпрыемства «Слуцкая база аблспажыўсаюза» абмеркавалі некаторыя пытанні арганізацыі гандлёвага абслугоўвання жыхароў сельскіх населеных пунктаў. Удзельнічала ў нарадзе са старшынямі сельскіх Саветаў дэпутатаў, правяла прыём грамадзян у Ісернскім сельвыканкаме, сустрэлася з педагогамі ВПК «Сорагскі яслі-сад – сярэдняя школа імя К.В. Герчыка».
Падчас прыёмаў грамадзяне  звярталіся пераважна з пытаннямі, якія тычацца жыллёва-камунальнай гаспадаркі, рамонту памяшканняў і іншымі. Па некаторых дадзены тлумачэнні падчас сустрэч, іншыя разгледжаны з выездам на месцы і ўзяты на кантроль.

 23 лютага дэпутат удзельнічала ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а 24 – у пасяджэнні Слуцкага райвыканкама і сесіі раённага Савета дэпутатаў па падвядзенні вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Слуцкага раёна, падчас якіх праінфармавала аб рабоце ў Парламенце. Удзельнічала таксама ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным ушанаванню лепшых працаўнікоў раёна. 
Все новости