Ражанец Валентина Витальевна
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по правам человека, национальным отношениям и средствам массовой информации
Профессионализм. Ответственность. Справедливость.

Ражанец Валентина Витальевна
Главная Новости

Новости

Пытанні занятасці - у ліку прыярытэтных

24 03/2017
Падчас пасяджэння раённай камісіі па працаўладкаванні не занятых у эканоміцы грамадзян
Падчас пасяджэння раённай камісіі па працаўладкаванні не занятых у эканоміцы грамадзян
Кожны месяц на працягу пэўных тэрмінаў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь працуюць у сваіх выбарчых акругах. Так, з 13 па 24 сакавіка дэпутат Валянціна Вітальеўна Ражанец вяла работу ў Слуцкай выбарчай акрузе №67.
Сваю работу парламентарый будуе так, каб ніводны зварот не застаўся без увагі, стараецца сустрэцца з працаўнікамі і адміністрацыяй калектываў, па месцы жыхарства, у сельсаветах. Таму гэты перыяд заўсёды напружаны, мнагагранны і выніковы. 
Разам з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Людмілай Іванаўнай Ніжэвіч Валянціна Вітальеўна Ражанец удзельнічала ў нарадзе са старшынямі сельскіх Саветаў дэпутатаў, на якой ішла зацікаўленая размова аб арганізацыі і правядзенні работы па навядзенні парадку ў сельскіх населеных пунктах, добраўпарадкаванні і ўтрыманні прыдамавых тэрыторый, прафілактычнай рабоце па папярэджанні веснавых палаў травы, іншых пытаннях жыццезабеспячэння насельніцтва. Прыняла ўдзел  ва ўсебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”, прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, сустрэлася з удзельнікамі каманд падчас трэцяга тура раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях “Што? Дзе? Калі?”. 
У рамках адзінага дня інфармавання 16 сакавіка ўдзельнічала ў сустрэчы старшыні Слуцкага райвыканкама Андрэя Уладзіслававіча Янчэўскага з жыхарамі Першамайскага сельсавета, а 18 сакавіка прысутнічала на “прамой тэлефоннай лініі” з намеснікам старшыні райвыканкама Дзмітрыем Віктаравічам Бандарэвічам, каб глыбей вывучыць хвалюючыя случчан пытанні. 
На прыём да дэпутата 20 сакавіка звярнуліся 20 грамадзян – у асноўным, па праблемах добраўпарадкавання тэрыторый, рамонту вуліц, дарог, жылых памяшканняў, прыватызацыі і будаўніцтва жылля, рабоце жыллёва-камунальнай гаспадаркі. На асаблівым кантролі – пытанні занятасці, з якіх і пачалася работа дэпутата ў акрузе: В.В. Ражанец наведала   аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, пазнаёмілася са станам спраў на рынку працы, пералікам вакансій і магчымасцямі, якія прадастаўляюцца случчанам. Удзельнічала ў пасяджэнні камісіі па разглядзе заяў грамадзян аб вызваленні ад уплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў у сувязі са знаходжаннем у складанай жыццёвай сітуацыі, у рабоце камісіі, створанай у райвыканкаме, па працаўладкаванні не занятых у эканоміцы грамадзян. Мясцовыя ўлады дапамагаюць жыхарам раёна знайсці працоўнае месца, але і самі прэтэндэнты павінны быць больш актыўнымі ў пошуках работы.
24 сакавіка В.В. Ражанец падчас урачыстага сходу павіншавала Слуцкую раённую арганізацыю Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў з 30-годдзем стварэння і ўручыла кнігу пра Беларусь, у якой занатаваны лёсы і справы случчан.
   Дэпутат  імкнецца быць заўсёды на сувязі з рэгіёнам, актыўна ўдзельнічае ў жыцці Случчыны, на наступным тыдні яна працягне работу ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Вера Багдановіч, памочнік дэпутата.

Все новости