Главная
Новости
Новости
Новости
Пра работу ў акрузе
28 07/2017
Падчас наведвання аздараўленчага лагера "Пралеска"
З 24 па 28 лiпеня 2017 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец працавала ў акрузе.
24 ліпеня на прыём да дэпутата звярнуліся 12 чалавек, пытанні тычыліся працы ЖКГ (добраўпарадкаванне дзіцячай пляцоўкі), ільготнага крэдытавання на будаўніцтва жылля для шматдзетнай сям'і, ліквідацыі будаўнічых недахопаў у доме ЖБСК «Мармуровы», звальнення работніка ў сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння кантракту і некаторых іншых тэм. Ад жыхаркі шматпавярховага дома ў Слуцку паступіла прапанова аб забароне на заканадаўчым узроўні курэння ў грамадскіх месцах, у тым ліку каля пад'ездаў, на балконах і лоджыях.
Па многіх зваротах дадзены растлумачэнні падчас прыёму, некаторыя з іх узяты на кантроль.
В.В. Ражанец прысутнічала на прыёме грамадзян у Вясейскім сельвыканкаме, сустрэлася з кіраўніцтвам ААТ «Вясейскі Пакроў», установы аховы здароўя «Слуцкая цэнтральная раённая бальніца». Удзельнічала ў сустрэчы члена Савета Рэспублікі, намесніка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Віктара Іванавіча Сірэнкі з калектывам Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі перспектывы развіцця сістэмы аховы здароўя ў рэгіёне, вызначылі першачарговыя задачы ў паляпшэнні медыцынскага абслугоўвання насельніцтва Слуцкага раёна.
28 ліпеня Валянціна Вітальеўна Ражанец прыняла ўдзел у пасяджэнні райвыканкама, на якім разглядалася пытанне падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага 2017-2018 навучальнага года.
Таксама дэпутат прыняла ўдзел у раённым свяце "Зажынкі-2017», які прайшоў на адным з палёў сельскагаспадарчага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». Валянціна Вітальеўна павіншавала працаўнікоў з хвалюючай падзеяй і пажадала важкага ўраджаю. У гэты ж перыяд В.В. Ражанец прыняла ўдзел у пасяджэнні «круглага стала» па пытанні пошуку эфектыўных спосабаў абароны інтарэсаў працоўных калектываў гаспадарчых суб'ектаў, якія знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі і банкруцтва. Адбыўся ён ў эканамічным судзе г. Мінска па ініцыятыве дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і па ўзгадненні з Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь. Расказалі аб практыцы вырашэння спрэчак і адказалі на пытанні парламентарыяў Старшыня эканамічнага суда г. Мінска Ю.В. Кобец, яго намеснікі Д.В. Язвінскі, А.П. Аляшкевіч, суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Д.П. Аляксандраў.
(8-01795) 7-56-09
Помощники депутата
Беликова Жанна Викторовна
Слуцкий районный исполнительный комитет, г. Слуцк, ул. Ленина, 189, к. №111
(8 01795) 7-56-09
