Ражанец Валентина Витальевна
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по правам человека, национальным отношениям и средствам массовой информации
Профессионализм. Ответственность. Справедливость.

Ражанец Валентина Витальевна
Главная Новости

Новости

Падчас работы ў акрузе Валянціна Вітальеўна Ражанец правяла сустрэчы са случчанамі і прыняла ўдзел у пасяджэнні райвыканкама

28 02/2020
Падчас работы ў акрузе Валянціна Вітальеўна Ражанец і старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Анатольевіч Отчык наведалі Слуцкі гарадскі цэнтр традыцыйнай культуры. Дырэктар Зінаіда Міхайлаўна Губановіч пазнаёміла з кірункамі дзейнасці ўстановы культуры, калектыў якой беражліва захоўвае здабыткі рэгіёна, адраджае і развівае гісторыка-культурную спадчыну.
Прыгожыя вырабы з саломкі, цудоўныя адмысловыя лялькі для «Батлейкі», абярэгі, металічнае дрэўца ў гонар слуцкай бэры... А ўжо якія цікавыя абрады дэманструюць у «Беларускай хатцы»! Безумоўна, творчаму і няўрымсліваму калектыву вельмі патрэбна падтрымка, таму слушныя творчыя ідэі развіцця тэрыторыі і ўладкавання памяшканняў ад прафесіянала вельмі своечасовыя. Глеб Анатольевіч даў парады і вызначыў напрамкі супрацоўніцтва.





























































У краязнаўчым музеі паглядзелі, як вядуць афармленне чарговай залы. Падчас нарады з юрыдычнымі службамі  былі абмеркаваны прапановы па ўдсканаленні некаторых заканадаўчых актаў.  

28 лютага 2020 года парламентарый прыняла ўдзел у пасяджэнні райвыканкама, на якім разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту Слуцкага раёна за 2019 год, вызначаны задачы на год 2020. У прынятым рашэнні зроблены акцэнты на забеспячэнне мер па выкананні намечаных планаў па ўсіх паказчыках, абавязацельстваў перад бюджэтам,  задання па будаўніцтве і ўводу ў эксплуатацыю шматкватэрных дамоў, забеспячэнне жылымі памяшканнямі мнагадзетных сем’яў. Кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый усіх формаў уласнасці, дзе дапушчаны нізкі ўзровень зарплат, з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама неабходна прыняць адпаведныя меры па паляпшэнні сітуацыі. 
Все новости
(8-01795) 7-56-09

Помощники депутата

Беликова Жанна Викторовна
Слуцкий районный исполнительный комитет, г. Слуцк, ул. Ленина, 189, к. №111
(8 01795) 7-56-09