Ражанец Валентина Витальевна
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по правам человека, национальным отношениям и средствам массовой информации
Профессионализм. Ответственность. Справедливость.

Ражанец Валентина Витальевна
Главная Новости

Новости

Падчас работы ў акрузе Валянціна Вітальеўна Ражанец правяла прамую лінію, сустрэлася з жыхарамі Случчыны

20 03/2020

Падчас акцыі «Наш жывёлавод» лепшым працаўнікам сельскагаспадарчага філіяла «Крывая Града» ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Ігараўна Гурбо, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец, дырэктар філіяла Уладзімір Анатольевіч Крыжаноўскі ўручылі падзячныя лісты і падарункі.

Акцыя праводзіцца з мэтай паляпшэння санітарна-бытавых умоў на жывёлагадоўчых фермах, павышэння эфектыўнасці вытворчасці, а самае галоўнае - ушанавання адданых справе людзей і засведчання важнасці іх работы. Калектыву МТФ-2 аграгарадка Гацук ад раённай прафсаюзнай арганізацыі падарылі кулер: працаўнікі будуць забяспечаны пітной вадой належнай спажывецкай якасці. Кіраўнік гаспададркі запэўніў, што паступова і ў іншых вытворчых памяшканнях будуць устаноўлены аналагічныя.

Прыемна было пачуць словы ўдзячнасці ад жыхароў аграгарадка Вежы за арганізацыю работы фірменнага магазіна ААТ "Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў": добры асартымент тавараў, зручная іх выкладка, сучасны інтэр'ер і ветлівае абслугоўванне.

- Ёсць і просьба, - адзначылі наведвальніцы магазіна. - Папрасіце, каб дазволілі прадаваць тут яшчэ і парфуму, гэта таксама неабходны нам тавар!

Валянціна Вітальеўна адразу ж звярнулася да кіраўніцтва прадпрыемства: паабяцалі, што просьбу выканаюць.

Прамую лінію дэпутат правяла пасля завяршэння рабочага дня, каб у свабодны час случчане маглі спакойна расказаць пра тое, што хвалюе. Пытанні тычыліся рамонту дарог, работы магазінаў спажывецкай кааперацыі, працаўладкавання маладых спецыялістаў, удасканалення заканадаўства ў сферы правоў інвалідаў і некаторых іншых тэм. Па кожным з іх дадзены тлумачэнні, а слушныя прапановы будуць выкарыстаны ў далейшай рабоце.


Все новости
(8-01795) 7-56-09

Помощники депутата

Беликова Жанна Викторовна
Слуцкий районный исполнительный комитет, г. Слуцк, ул. Ленина, 189, к. №111
(8 01795) 7-56-09