Главная
Новости
Новости
Новости
Падчас акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі" юным случчанам уручылі пашпарты
15 03/2017
У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшло ўрачыстае ўручэнне пашпартоў юным грамадзянам.
Усебеларуская акцыя ГА «БРСМ» «Мы – грамадзяне Беларусі» стартавала 10 сакавіка. У Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы пашпарты грамадзяніна Беларусі 15 сакавіка атрымалі 14 юных случчан, якія вызначыліся поспехамі ў вучобе, творчасці, спорце, грамадскім жыцці.
Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец.
Сімвалічна атрымаць свой галоўны дакумент – пашпарт грамадзяніна Беларусі – у Дзень Канстытуцыі краіны. Быць грамадзянінам сваёй краіны і патрыётам – значыць, мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, граматна карыстацца сваімі правамі, сумленна выконваць свае абавязкі, захоўваць спадчыну, шанаваць традыцыі старэйшых пакаленняў. Гэта высокая адказнасць перад сабой, перад грамадствам. Цяпер юныя грамадзяне адказныя не толькі за асабістыя поспехі, свой лёс. Менавіта ад асабістага ўдзелу кожнага залежыць будучыня Радзімы. Аб гэтым гаварылі падчас віншавання юных грамадзян намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Ларыса Генадзьеўна Дабравольская, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец, начальнік аддзела ўнутраных спраў Слуцкага райвыканкама Уладзімір Аляксандравіч Гярэга, выконваючая абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Кацярына Іванаўна Урбановіч. Юныя ўдзельнікі акцыі атрымалі кнігі «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь» і выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Вучаніца СШ №13 Анастасія Самусевіч запэўніла, што прадстаўнікі маладога пакалення зробяць усё неабходнае для працвітання краіны, рэальнымі справамі будуць праслаўляць Случчыну. Ад імя бацькоў юным грамадзянам дала наказ Таццяна Міхайлаўна Шпакоўская.
У той жа дзень Ксенія Кадзебская, вучаніца СШ №8, і Мечыслаў Мартыновіч, навучэнец СШ №6, удзельнічалі ў абласным этапе акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі». У Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж» пашпарты лепшым прадстаўнікам вучнёўскай моладзі Міншчыны ўручылі старшыня Мінаблвыканкама Сямён Барысавіч Шапіра, алімпійская чэмпіёнка Ала Цупер, пасол добрай волі ЮНЭЙДС у Беларусі тэлевядучая Святлана Бароўская.
Все новости
(8-01795) 7-56-09
Помощники депутата
Беликова Жанна Викторовна
Слуцкий районный исполнительный комитет, г. Слуцк, ул. Ленина, 189, к. №111
(8 01795) 7-56-09
