Ражанец Валентина Витальевна
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по правам человека, национальным отношениям и средствам массовой информации
Профессионализм. Ответственность. Справедливость.

Ражанец Валентина Витальевна
Главная Новости

Новости

Дэпутат В.В. Ражанец прыняла ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

03 07/2020
Старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі, старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец, прадстаўнікі  працоўных, грамадскіх арганізацый, моладзь, вайскоўцы ўсклалі кветкі да памятных знакаў воінам-вызваліцелям, воінам-інтэрнацыяналістам, ахвярам Слуцкага гета, помніку Г.К. Жукаву.
 
На мемарыльным комплексе адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 76-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выступаючы на мітынгу, старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі, падкрэсліў, што сёння наша галоўнае дзяржаўнае свята. У гэты дзень мы ўшаноўваем подзвіг бацькоў і дзядоў, якія абаранілі радзіму ад лютага ворага.
 
-Мы 76 гадоў жывём пад чыстым небам. У імя святой памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны мы абавязаны захаваць мір і незалежнасць сваёй зямлі. Мы павінны імкнуцца знайсці новыя шляхі і   метады будавання партнёрскіх узаемаадносін, падтрымання непарушнасці тых добрых традыцый, якія ўжо склаліся. Выканаць гэту важную місію - значыць годна супрацьстаяць выкліку новых канфліктаў - ваенных, інфармацыйных, эканамічных. Беларусь - мірная, незалежная дзяржава. Наш суверэнітэт - гэта людзі, якія шчыра і сумленна выконваюць сваю працу, - адзначыў кіраўнік раёна.

Ён павіншаваў случчан са святам, жадаў здароўя, дабрабыту, каб неба над Случчынай і Беларуссю заўсёды было мірным.

Мінутай маўчання ўдзельнікі мітынгу ушанавалі памяць пра загінулых у час Вялікай Айчыннай вайны, усклалі кветкі да брацкіх магіл. У памяць аб велічным подзвігу бацькоў і дзядоў салютавалі вайскоўцы.

Падрабязней - на сайце газеты "Слуцкі край".
Новости по теме: Работа в округе
Все новости