Ражанец Валентина Витальевна
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по правам человека, национальным отношениям и средствам массовой информации
Профессионализм. Ответственность. Справедливость.

Ражанец Валентина Витальевна
Главная Новости

Новости

Дэпутат працуе ў акрузе 

15 06/2020
 Работа ў акрузе дэпутата Валянціны Ражанец пачалася суботняй прамой тэлефоннай лініяй. Адметнасцю дыялогу стала тэлефанаванне з просьбай расказаць пра змены, якія ўносяцца ў закон аб грамадзянстве: мужчына цікавіўся, у прыватнасці, ці будзе спрошчана атрыманне грамадзянства для беларусаў, якія вырашылі вярнуцца на радзіму з замежжа. Парламентарый адказала на пытанні і патлумачыла, што ў камісіі вядзецца падрыхтоўка праекта закона да разгляду ў другім чытанні, прапанавала пазнаёміцца з тэкстам дакумента і выказаць свае заўвагі. Заканатворчым працэсам нячаста цікавяцца падчас прамых ліній,  гэты раз стаў выключэннем. Іншыя пытанні тычыліся прыватных сітуацый, па вырашэнні якіх случчанам патрэбны былі кансультацыі.  

 Сацыяльна-педагагічнаму цэнтру Валянціна Вітальеўна перадала дэзінфіцыруючыя сродкі, а дзецям, якія зараз знаходзяцца ў прытулку, – салодкасці. 
Новости по теме: Работа в округе
Все новости