Ражанец Валентина Витальевна
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по правам человека, национальным отношениям и средствам массовой информации
Профессионализм. Ответственность. Справедливость.

Ражанец Валентина Витальевна
Главная Новости

Новости

Дапамога сацыяльным і медыцынскім работнікам у пераадоленні COVID-19

02 06/2020

 “Усё ў нашых руках! Разам – мы сіла!” – з пазітыўным падыходам сапраўды пераадолеюцца ўсе складанасці, упэўнены супрацоўнікі аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слуцкага раёна.
















У перыяд складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі супрацоўнкі перайшлі на дзяжурствы  вахтавым метадам, у рэжыме поўнай ізаляцыі. Адказнасць за здароўе пажылых людзей яшчэ больш павялічылася, як і напружанасць працы. З аптымізмам, згуртавана працуюць усе службы ТЦСАН, выконваюць неабходныя мерапрыемствы, а дапамагаюць ім і іншыя арганізацыі, і нераўнадушныя людзі.


У аўторак 2 чэрвеня 2020 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец і старшыня  Мінскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Людміла Сяргееўна Мусянкова сустрэліся з дырэктарам ТЦСАН Вольгай Уладзіміраўнай Жогла, загадчыцай аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Марынай Уладзіміраўнай Бандарэнка і перадалі пальчаткі, вадкае мыла, камбінезоны медыцынскага прызначэння, рэспіратары, іншыя сродкі індывідуальнай аховы.


– Дзякуй вялікі, што дапамагаеце і не пакідаеце без увагі! – шчыра гаварылі Вольга Уладзіміраўна і Марына Уладзіміраўна.


– Увага пажылым людзям патрэбна заўсёды, а зараз – асабліва. Неабходна стварыць максімальна бяспечныя ўмовы для іх і для супрацоўнікаў сацыяльнай службы, – адзначыла Валянціна Вітальеўна Ражанец. – Дзяржавай, установамі прымаюцца неабходныя меры, але дапамога, ахоўныя сродкі не будуць лішнімі. Кожны з парламентарыяў трымае пад увагай інтэрнатныя ўстановы, аддзяленні кругласутачнага знаходжання ў сваім рэгіёне. Словы ўдзячнасці хачу выказаць Таварыству Чырвонага Крыжа, асабіста Людміле Сяргееўне Мусянковай за аператыўнасць дапамогі, увагу і клопат.


– За час пандэміі Мінская абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа перадала ўстановам аховы здароўя, тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання, дамам-інтэрнатам, валанцёрам больш за 13 тысяч упаковак дэзінфіцыруючых сродкаў, больш за 7 тысяч рэспіратараў, больш за 2 тысячы касцюмаў медыцынскага прызначэння, больш за 10 тысяч масак, больш за 70 тысяч аднаразовых пальчатак і шмат іншых неабходных сродкаў індывідуальнай аховы, – расказала Людміла Сяргееўна Мусянкова.















Яшчэ адзін адрас наведалі ў гэты дзень: Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы таксама перададзены ахоўныя шчыткі і касцюмы, камбінезоны медыцынскага прызначэння, рэспіратары, пальчаткі, вадкае мыла, гель для рук і іншыя сродкі індывідуальнай аховы. Дзякуй, шаноўныя, за працу, вы – на перадавой барацьбы з COVID-19 ды і іншымі хваробамі, а тэст на чалавечнасць, сумленнасць і прыстойнасць праходзяць, напэўна, усе людзі. 


Наша задача – разам і годна пераадолець выпрабаванне!

   

 


Новости по теме: Работа в округе
Все новости