Ражанец Валентина Витальевна
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по правам человека, национальным отношениям и средствам массовой информации
Профессионализм. Ответственность. Справедливость.

Ражанец Валентина Витальевна
Главная Новости

Новости

27 мая 2020 года пад кіраўніцтвам Ражанец В.В. у Палаце прадстаўнікоў прайшло першае пасяджэнне парламенцкай рабочай групы па справах беларусаў замежжа

27 05/2020
У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў адпаведнасці з рашэннем Савета Палаты прадстаўнікоў створана рабочая група па справах беларусаў замежжа. 

– Гэта яскравае пацверджанне прызнання ўзаемадзеяння з дыяспарай як аднаго з прыярытэтаў у дзейнасці Парламента, – адзначыла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, кіраўнік групы Ражанец В.В., – і будзе спрыяць далейшаму ўмацаванню супрацоўніцтва з беларусамі замежжа, пашырэнню кантактаў з арганізацыямі беларускай дыяспары за мяжой.

У рабочую групу ўвашлі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Марзалюк І.А. (старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы), Сонгін А.Г. (член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве), Варанецкі В.І. (член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах), члены Савета Рэспублікі Рачкоў С.А. (старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы), Лісковіч В.А. (старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці).

Першае пасяджэнне прайшло ў фармаце відэасувязі з Міністэрствам замежных спраў.
– Вітаем стварэнне парламенцкай групы па справах беларусаў замежжа ў новым складзе. Для нас гэта сігнал таго, што Парламент сур’ёзна ставіцца да ўзаемадзеяння з беларусамі замежжа, мы гатовы працаваць разам, – падкрэсліў намеснік Міністра замежных спраў Дапкюнас А.В.

МЗС, кіруючыся прынятым у 2014 годзе Законам “Аб беларусах замежжа”, умацоўвае супрацоўніцтва з аб’яднаннямі беларусаў за мяжой. Наладжана работа Кансультатыўнага савета, у пасяджэннях якога дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ужо прымалі ўдзел. Гэта пляцоўка можа быць задзейнічана для практычнага ўвасаблення планаў супрацоўніцтва.

Асаблівасці работы з беларускай дыяспарай за мяжой добра вядомы дырэктару ўстановы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” Рыбакову М.Л.,  які падзяліўся сваім вопытам.

Падчас пасяджэння кожны з удзельнікаў выказаў прапановы па дзейнасці рабочай групы, парламентарыі абмеркавалі прыкладны план работы.   

Все новости
(8-01795) 7-56-09

Помощники депутата

Беликова Жанна Викторовна
Слуцкий районный исполнительный комитет, г. Слуцк, ул. Ленина, 189, к. №111
(8 01795) 7-56-09