Ражанец Валентина Витальевна
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по правам человека, национальным отношениям и средствам массовой информации
Профессионализм. Ответственность. Справедливость.

Ражанец Валентина Витальевна
Главная Новости

Новости

21 чэрвеня 2017 года ўрачыста адкрыта студыя “Беларуская хатка” ў Цэнтры традыцыйнай культуры ў Слуцку. Удзел у мерапрыемстве прыняла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец

22 06/2017
- Сёння мы сталі ўдзельнікамі кранальнай і значнай падзеі: у стагоддзі лічбавых тэхналогій з’явілася старажытная сялянсквя хата. Ролю “машыны часу” выканалі нераўнадушныя, улюбёныя ў Беларусь і Случчыну людзі, - адзначыла Валянціна Ражанец. - “Беларуская хатка” - унікальная магчымасць далучыцца да традыцый і абрадаў беларускага народа. Студыя будзе спрыяць захаванню багатай духоўнай і гісторыка-культурнай спадчыны, выхаванню любві да Айчыны, гісторыі краю, роднай мовы. Калекцыя самабытных рэчаў папоўніцца, не забудуцца іх назвы, веды пра выкарыстанне прылад, а народныя святы, абрады, экскурсіі, гутаркі дазволяць лепш вывучыць мінулае, параўнаць яго з сучаснасцю, узбагаціцца новымі ведамі. 

Дэпутат уручыла навасёлам падарунак і пажадала гаспадарам і гасцям “Беларусай хаткі” мноства добрых падзей.

У дзень адкрыцця студыі работнікі культуры таленавіта прадэманстравалі прыгожы абрад “Уваходзіны”. Дырэктар ЦТК Зінаіда Міхайлаўна Губановіч спадзяецца, што “Беларуская хатка” будзе карыстацца папулярнасцю ў случчан і гасцей горада. Тут створана эксклюзіўная пляцоўка: можна вяселле згуляць, радзіны справіць, пафатаграфавацца са старажытнымі рэчамі.
  
Все новости