Ражанец Валентина Витальевна
Заместитель Председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по по правам человека, национальным отношениям и средствам массовой информации
Профессионализм. Ответственность. Справедливость.

PDA
Ражанец Валентина Витальевна
Главная События

События

16 лістапада 2018 года В.В. Ражанец прыняла ўдзел у раённых урачыстасцях да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, павіншавала са святам і ўручыла падарункі лепшым працаўнікам

16 11/2018
У трэцюю нядзелю лістапада работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу адзначаюць прафесійнае свята. Віншаванні прымаюць усе работнікі вышэйназваных галін, адданай працай і прафесіяналізмам якіх забяспечваецца харчовая бяспека краіны і жыццёвы ўзровень народа. Напярэдадні свята ў Слуцкім гарадскім доме культуры ўшанавалі аграрыяў, жывёлаводаў, спецыялістаў перапрацоўчай галіны.

На пляцоўцы перад Домам культуры прадстаўнікі сельвыканкамаў уладкавалі сялянскія падворкі.



















Падчас урачыстасці павіншаваў прадстаўнікоў сельскагаспадарчай галіны са святам старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец, а таксама намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Сяргей Анатольевіч Прымачэнка, старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Тарасавіч Бода.

Пераможцам працоўнага спаборніцтва ўручылі дыпломы і грашовыя прэміі. 


















Святочная праграма завяршылася яркімі выступленнямі самадзейных артыстаў.
http://s-k.by/ru/obschestvo-news-ru/view/kantsertnaja-pragrama-da-dnja-rabotnikau-selskaj-gaspadarki-i-perapratsouchaj-13112/

Все новости