Полная версия 
Ражанец Валентина Витальевна
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по правам человека, национальным отношениям и средствам массовой информации
Профессионализм. Ответственность. Справедливость.
Ражанец Валентина Витальевна
Главная Новости

Новости

Віншую з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі)!

30 06/2020
Дарагія ветэраны Вялікай Айчынай вайны і працы, паважаныя случчане!

Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Дата 3 ліпеня сімвалізуе славу і гонар, мужнасць і доблесць, пераемнасць пакаленняў, павагу да слаўных традыцый і вялікую агульную адказнасць за будучыню.
Гэта свята, дарагое сэрцу кожнага беларуса, захоўвае памяць пра тых, хто адстойваў незалежнасць Радзімы падчас Вялікай Айчыннай вайны, аб’ядноўвае ўсіх, хто сваёй працай і талентам кожны дзень уносіць уклад у развіццё роднага краю. Свабодная мірная дзяржава па праву можа ганарыцца дасягненнямі ў навуцы, медыцыне, адукацыі, культуры, эканоміцы, спорце і іншых сферах дзейнасці. У гэтых поспехах – таксама і ваша заслуга, дарагія землякі.
Шчыра жадаю вам і вашым сем’ям здароўя, шчасця, дабрабыту, удачы ва ўсіх добрых пачынаннях, няхай жыццё пад мірным небам будзе напоўнена радасцю і цеплынёй. Са святам, шаноўныя!

З павагай, 
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 
Рэспублікі Беларусь Валянціна Ражанец.

Новости по теме: Иная деятельность
Все новости